Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Маятнік.

Сярэдняя: 2.6 (10 галасоў)

На Беларусі, я – адзіны “сумасшедший”.
Не, не “вар’ят”, бо гэта слова мае
зусім другі і Сэнс і Склад.
Забойствы,
Разарэнні,
Зло –
нясе “Вар’ят” !
А “сумасшедший” – толькі забаўляе.
Ну, й бывае,..
шчэ скажа нешта,
як Алег той Вешчы.

Я – “сумасшедший”.
Гэта – мой парок.
Але ж, парок мой – не вар’яцкі,
бо, “сумасшедший” – ён людзЯм не Гад!
Ён Праўду кажа,
і – не кожны рад,
таму што ўчуе, у далоні пляскаць…
А я – Алег…
Я – Вешчы…
Я – Прарок…

Што, што?
Прарока назву я не маю браць?
Чаго чапляцца,
я жа – “сумасшедший”!
Калі б Вар’ят – адразу ў клець!
А я – люблю хадзіць,
люблю – глядзець,
як ТУТ,
на Беларусі, ўсім жывецца,
і Вершыкам пра іх, і ім жа – расказаць…

Вар’ятаў развялося ТУТ…
Не павярнуцца…
Сярод вар’ятаў я й жыву – Алег…
А “сумасшедший” я, альбо Прарок,
жыццё пакажа, людзі ж маюць Зрок,
каб разабрацца:
хто – Вар’ят, хто – Чалавек.
І прыдзе Час,
і людзі – разбяруцца…

4 мая 2013г. …ноччу, у Менску…