Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія хронікі. Начныя працаўнікі.

Сярэдняя: 2.6 (7 галасоў)

Світае…
Горад прачынаецца…
Не раптам,
пакрыху…
Бо,кожнаму:
куды-каму-калі,пара там…
Працоўны дзень звычайны пачынаецца…
…а мы – збіраемся да хаты…

Пабудку робіць горад.
І на цэльны дзень
людзей,
як мэханізм,узводзіць зранку.
Апаласнулі твар,
накінулі адзенне…
За снеданнем паспешная гуторка…
І –“пашпацыравалі”…
Кожны - у сваім напрамку…
…а мы – збіраемся да хаты…

І пачалось людское шабуршэнне…
Лагічнае і недарэчнае…
Пытанні ўзнікаюць...
І - патыліцы свярбяць над іх рашэннямі…
Турботы, справы, спрэчкі,
паездкі, бегатня…
Набыткі, страты…
Ад раніцы да вечара – заўсёды так…
…а мы сваё ўначы адпрацавалі…
Чакаюць дома:
жонкі,
дзеці-немаўляткі…
І мы – Спяшаемся да Хаты!

28 снежня 2011г.