Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Пад павуцінным небам.

Сярэдняя: 4.3 (18 галасоў)

Была калісь Краіна ТУТ…
Прывольны Край – для Чалавека…
Ды пасяліўся ТУТ – Павук.
З Радзімы сатварЫў калеку.

І на Краіну – наваліўся Сон…
АплЕцена Краіна павуцінай…
Павук у цэнтры – сОчыць ён,
за кОжнай беларускаю хацінай.

Каб – не былО дабЫтку ў ёй…
ХапАла каб – на крОхі…
ЖыццЁ каб парасло ЧарнабылЁм…
Каб мы усЕ – падохлі !

ПаўсЮль – ГалЕча, і БядА…
І распаўзАнне Гнілі з БрУдам…
Павук па павуцінам-правадам,
у хату кожную – нясе сваю атрУту !

ТУТ людзі – не жывуць…
СнуЮць, спалоханна – не ходзяць…
Калі цябе ТУТ – не сагнУць,
цябе ТУТ – злОмяць !

Была калісь Краіна ТУТ !
ТУТ птушкі – сонца сустракАлі !
І неба – павуцінаю аплЁў Павук…
Пад шэрым небам ТУТ жывЕм гадАмі…

Прачніцесь людзі ! Сонцу дайце ход !
Дарэмна Богу жАліцца !
Павук – нас жрэ ўжо дваццаць год !
Сажрэ Усіх ! І не падАвіцца….

Рві павуціну !
Кожны з нас – сваЮ !
Бацькі !
Вучыце гордасці сваю дзяціну !
Я – Словам за Радзіму паўстаЮ !
ЗнічтОжым – ПавукА і павуціну !
*+*
4 студзеня 2014г.