Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Пасядзелкі ля тэлевізара.

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Вечар. Каву п’ем.
З жонкаю сядзім ля тэлевізара.
З кловуна вусатага рагочам.
Грае перад публікаю тЫгара…
А “дрэсыроўшчыка” нябачна з ім,
які прастОга кловуна так вЫзверыў…
Сам па сабе людзЯм мазгі марОча.
І каб сваім…
Дык і чужым!

Сядзім, каналы шчоўкаем, глядзім.
Ў Яўропе крызіс…
Банкі загінАюцца…
Народ на вуліцах бунтуе –
храновей стала,
еканоміка ўпавал ляжыць…
Ах, маці ж вашу такую-растакую!
Ды нам, да вашай, да “храновасці”,
ужо, напэўна, й не дажыць!

А тутцькі знову Кловун распінаецца…
Як ён радзее дні і ночы за народ…
І як з буржуямі змагаецца,
Каб не захапілі, казлы з ЕС,
тарфяны наш гарод…

А у Яўропе крызыс з фэстывалямі…
Цікавы крызыс… як яго не палюбіць?
Народ на вуліцах пагойсае з паліцыяй,
А потым, разам з ёй, адвальвае
ў піўныя – піва са шпікачкамі папіць…

А кловун наш сябе ўсё усхваляе…
Ай, божачкі, калі ж ён толькі спіць?
Бо, кожны ж дзень, па хвалям ўсіх “ТВ” гуляе…
Таму што “справу прафэсійну” мАе -
сваёю баўбатнёй
народ дурыць…
Паводзіны…
як у Адольфіка, ды і Беніта “Дучэ”
А болей ні к чамУ не годзен…
А болей ён нічОму не навучан.

27 снежня 2012г.