Я жыву ўнутры сябе.
Навакол – Краіна.
Усе навокал – у барацьбе,
за чыны, за грошы,
як бы аблапошыць...
Нікога – за Радзіму...
Што Радзіма?
Проста край.
Лірыка...
Плюнь – яе няма...
А заводзік – каравай...
А зямелька – вось яна...
Ды грошыкі,канешне,
каб былі замежныя...
Мне, дык проста каб глядзець:
рэчка, лес, прастору яснасць...
Ім - прастор ў гектарах мець,
ва Уласнасць...
Я жыву
ў сябе, ўнутрах,
крыху пацясніўшысь.
За Радзіму нейкі страх,
і к сабе ўпусціў яе...
Я,як просты чалавек,
мала што магу...
Ты жыві ў мяне навек…
можа зберагу...
12 кастрычніка 2012г.
(**навакол – вокруг; уласнасць – собственность).