Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Сэнтэнція Роду.

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Каб не было сумЯтні ў думках,
каб безладзі у справах не было –
ідзі аднойчы выбраным кірункам,
жыві ня сОгнутым ствалом.

Укаранайся у Радзімы глебу,
цягнісь як Дрэва – да сьвятла.
І хочаш Жыць – тады патрэбна,
каб Мэта у цябе была.

Бо Жыць, то гэта – не пражыць на Свеце,
праіснаваць – ці быў, ці не…
Адказнасць мець – перад сваімі дзецьмі,
каб не таўкліся у гаўне.

Каб паміналі шчыра бацьку,
што не хаваўся у кусты,
калі на Хату йшло Нянасьцце,
і паўставаў супроць лухты.

Вучы ня словамі, а Справай,
дзяцей сваіх – дзеля Жыцця.
І ганарыцца Родным Краем
дапамажы сваім дзіцям.
*+*
22 жніўня 2014 г.