Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія Хронікі. Шурык-пан да нездаволеных.

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)

2011 год.”Мы поможем Уго Чавесу, построим жильё для венесуэльцев”.
2012 год.”Хотите больше получать? Работать надо 25 часов в сутки!”.
2012 год.”Мы поможем Фиделю Кастро,разовьём сельское хозяйство на Кубе,
по принципам, с успехом освоенным на Беларуси.”
(А.Лукашенко)

Не таўчыце вОду ў стУпе!
Не шукайце мяса ў супе!
Тэлевізар уключыце
і шчаслІва памаўчыце.
Бо,ад мяса ўсе хваробы,
паглядзіце на “БТ” –
лапшу ўмінаюць хлебаробы!

-Грошаў мала! Грошаў мала !
А калі ж вам іх хапала?
Не крычыце,недаверкі!
Ёсць на грошыкі паперкі!
Бо,багатая краіна!
Падымае ўсіх з руінаў!
Уго – хаты ў Каракасе,
свінафермы – Федзьке Кастра!
Вам жа –
двадцаць пяць гадзін у суткі –
працаваць і працаваць!
…потым можна й паміраць.

23 кастрычніка 2012г.