Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія Хронікі. Звычайны дзень нядзелі. Пятніца.

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Весяліўся ўчора…
У сераду – таксама…
Сёння ж
нешта дрэнна..
Быццам будзе Гора…
Быццам бы я – Дрэва,
і цячэ атрута па маім карэнням…
Вось дык таж Халера!
Ад чаго няймецца…
І з чаго ж мне дрэнна…
Нічога ж не згарэла…
І нідзе не тлеецца…
Шчэ ж не пень, а Дрэва –
чапляюся карэннямі…
Семя прарастае…
Падрастаюць ўнукі…
А нешта ж
прэцца дрэннае,
невядома скуль…
Логіка прастая,
як прыкончыць мУкі –
зграбасьціць карэнні
у сваё бярэма,
і – далЕй адсюль…
А куды ж,
з Радзімы…
Дзе ж ты знойдзеш месца,
каб жылось нядрэнна…
Тута – пасадзілі…
Дык чаго ж – няймецца…
…не прыжыцца Дрэву
у чужой зямельцы…
У чужой зямельцы –
Высахнуць карэнні…

03 лістапада 2012г.

(**звычайны – обыкновенный; таксама – также; атрута – отрава; скуль – откуда;
Бярэма – охапка; адсюль – отсюда.)