Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мірскі замак

Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Мірскі замак
У памяць аб падзеях пачатку XVI стагоддзя
Знакаміты Мірскі замак, помнік архітэктуры пачатку XVI стагоддзя, будаваў, асцерагаючыся набегу крымскіх татараў, лідскі стараста Юрый Ільініч. Прататыпам замка ў Міры паслужыў добра вядомы старасту замак у Лідзе.
Баіцца Ільініч татараў –
і замак у Міры будуе:
калі панахлынуць навалай,
то замак ад іх уратуе

і будуць ляцець і куляцца
ад замка батыры Гірэя.
Узводзіць на сродкі сялянства,
узяўшы крэдыт у яўрэяў.

Узводзіцца замак у Міры.
Яму прататыпам стаў Лідскі,
што лідскаму старасту мілы,
што лідскаму старасту блізкі.

Нямала муры маладыя
ад лідскіх – старых – перанялі:
муроў вышыня, форма – тыя ж,
такі ж і па матэрыяле,

такая ж яго галерэя.
Ён – удасканалены Лідскі,
замінка для войска Гірэя,
ягоных татараў шматлікіх.

У латах з камення цяжкога
наш мірскі стаіць абаронца.
Татарыну ён – перашкода,
як лідскі калісьці – тэўтонцу.