У Мірскім замку цішыня, і час спыніцца быццам… Пастой, вандроўнік, не спяшайся і думак рух спыні!
І раптам убачыш постаці па нішах і байніцах, пачуеш чыесьці галасы і крокі ля сцяны.
Вось тут стаяла, мусіць быць, каралева Бона. Вунь там – ля брамы — сумаваў з мушкетам вартавы.
Па брукаванцы рушылі шляхетныя мадонны, ішлі баяры, рыцары, манахі, гандляры.
Замак стары… Подых забвення…Вежы, муры, валы, камяні…
Княства Вялікага aдраджэння сведка, з анёламі, што ў вышыні…
над ім.
Спыніся, добры чалавек, адкуль бы ты не быў бы, углядзіся ў далеч за сцяной, у сівую даўніну!
Ты ўбачыш, вунь праносяцца на конях Радзівілы на паляванне дзікае, ці можа на вайну…
А колькі іх пабыла тут – выскародных вояў, герояў бітваў,святароў, паэтаў, мастакоў!
Іх лікі нам з'яўляюцца, прабіўшы змрок стагоддзяў святлом далёкіх зорак – нябесных маякоў.