З-за пухнатых цяжарных аблокаў
Вызірае забытасці дух,
Ападае з дажджынкай да глогаў,
Птушка дзіўная – Кук.
Ёй, магчыма, не варта б вяртацца,
Ды зязюля шукае дзень-ноч…
“Ку!” і “Ку!” –лямантуе бядачка,
“Ку!” і “Ку!” – невымоўнае штосьць…
Дзе мільгне – там пакіне дзіцятка,
Птахі іншыя песцяць яго –
Гэта птаства ляснога падзяка
За прывіднасць жадання свайго,
Каб вярнуўся абраннік птушыны,
Абаронца ад хіжых звяроў,
Ратавальнік крылатых Айчыны,
Абаронца ад змей ды ваўкоў.
Бо крывавыя слёзы па дрэвах
З паразбураных гнёздаў цякуць,
Бо катуюць крылатых ганебна,
А іх дзетак на здзек аддаюць.
Бо і тых, хто ніяк не скарыўся
Сярод птаства як ў рэках агня…
Бо адзінкі, да згубы хто біўся
За свабоду усіх – больш няма…
Больш ні волі няма, ні прасторы –
Толькі страх усёісны як бог…
Па начах бачаць птушкі не зоры –
Душы светлыя іхніх нябог…
З-за пухнатых цяжарных аблокаў
Вызірае самотная Кук…
Ападае з дажждынкай да глогаў
Птаствам некалі выгнаны дух…