Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Між былым і наступным

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Значнеюць абрысы вежаў у ціхім чаканні ранка. Гуляе вятрыска свежы ў байніцах старога замка. Муры застудзілі грудзі ў глухіх лабірынтах часу. Зрэдзьчас успамін ім будзіць мінуўшчыны дух прыўкрасны. Бурштыны на нітках мрояў загояць каменню раны, і… заварушацца воі раптоўна ля вежы-брамы. Заскача святло паходняў па рэбрах каваных кратаў дый узляціць па сходнях на выдыху, зухавата. Тады затуруе рэха тым полыскам непакоры, шчаслівым дзіцячым смехам асыплюцца з неба зоры. І першы нясмелы промень кранецца старых цаглінаў, абрушваючы ў прадонне карункавасць успамінаў. …Значнеюць абрысы вежаў прасветленым тварам ранка. Гуляе вятрыска свежы ў байніцах старога замка. adidas