Шэсцьдзесят восем -
Гадоў столькі мне,
Жыццёвая восень
Цяпер у мяне.
Да зімніх заносаў
Далёка яшчэ -
Рака майго лёсу
Спакойна цячэ.
...........
Дзень народзін зноўку
Адзначаць я рад:
Гарэлкі паўлітроўку,
Вяндліну і салат,
На стол - каўбаску, сала,
Плады, гуркі, тамат...
Падам, а будзе мала -
Прыпасаў дома шмат:
Закаткі, халадзільнік,
У склепе знойдзем штось,
Напоім і накормім -
Злаваць не стане госць...
Прашу вас, налівайце,
Нагода выпіць ёсць!
Вы чаркі уздымайце
Пад адпаведны тост.
Усім увагі хопіць,
Яды, віна стае.
Шакола - добры хлопец,
І хай сто год жыве!
06.11.2014 г.