Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне б кахання светлага...

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Мне б кахання светлага... як піва!
Гэткага ж з гарчынкай лёгкай, хмельнага.
Каб яно мне на душу разліла
шчасця ўрачыстага вясельнага.

Ды бяда: дзяўчаты прапануюць
мне сівухі моцнай ды палёнай.
Калі з імі п'ю, мяне шануюць.
Раніцой - пахмелле ды праклёны.

Аспірынам іх лячыць ня варта,
з цягам часу сыйдзе гэты боль.
Калі не, дык лепшы сродак - кварта
пачуцця сапраўднага - любоў.

Абыйшоў у пошуках усе бары
цягам доўгіх восеньскіх начэй.
Углядаўся ў постаці, у твары,
у святло ўсмешак і вачэй.

Мне чужых ня трэба прыгажуняў.
Я аддам заўсёды перавагу лагерам
айчынным і красуням,
што спатоляць сэрца майго смагу.

Чэшскія, нямецкія гатункі,
балтыка, швітурыс, абалонь?..
Беларускі - лепшы паратунак,
нібы ўзімку ў коміне агонь!

З Берасця ты, з Ліды ці з Бабруйску,
твой аб'ём і твой акцызны знак -
мне ня важна, калі ёсць на вуснах
незабыўны водар твой і смак.

Я ўпэўнены, што ўрэшце мне пашанціць
адшукаць свой ідэал дзявочы.
Ведама ж, зусім не ў піве шчасце,
а ў той, хто з табою піва смокча.