Як хочаца яшчэ пажыць !
І кожным днём, каб даражыць.
Глядзець на сонца на ўсходзе
І бачыць як яно заходзе.
Яшчэ б мне трошачку пажыць!
Дзяцей з унукамі ажаніць .
Здароў’е моцнае, каб мець
Нябыць дасужай і не зудзець.
Каб вочы бачылі дарогу,
А ногі йшлі, каб без падмогі.
І каб дзяржалі рукі кружку
Пры памяці была старушка.
Каб праўнукаў сваіх кахала,
І на руках бы іх трымала.
Каб кожнаму дала сама імя
І выпіць каб магла віна.
Чытала вершы без падмогі,
А розум бы не збіў з дарогі.
І каб да дзён сваіх апошніх
Чакала ўсіх да сябе ў госці.
Вось так бы старасць мне пражыць!
Кіно з тэатрам не забыць.
І роўна спіначку трымаць
Як быццам мне вось трыдцать пяць.
Лілія Воранава Журавінка) 20.11.2019г.