Мне лётчык сказаў: навучыся лятаць,
І ўжо не лятаць будзе цяжка.
Я ведаю: вершы пачаўшы пісаць –
Без вершаў жыцця ўжо нямашка.
Хай кажуць, што вершыкі толькі міраж,
Не варта імкнуцца высока.
Я рыфмай ўздымуся, наддаўшы фарсаж,
Туды, дзе блакіт між аблокаў.
Не важна: да неба хутчэй даляціць
Страфа ці страла самалёта –
Схавана навечна, душа там ляжыць –
Паэта душа і пілота.