Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне літасці няма...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Мне літасці няма
і даравання.
Я сэрца загубіла
на шляхах
майго нязбытна-мройнага
кахання,
на ростанях пакуты
і зняваг.
Куды ж цяпер
звядзе сцяжына лёсу?
Чаго яшчэ
магу сабе жадаць?
Вазьміце ў блакіт
мяне,нябёсы!
Даруйце,калі
можна дараваць!