Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А мне – нічога не патрэбна…

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)
ЖадАнняў у мяне… Ў бярЭма – не умЕсцяцца… Ўначы – хутчэй бы развіднела, Удзень – чакаю Месяца… Малю, каб жонку не чаплЯла Хвор, дачцы жадаю з мужаньком суглАсся… Для сына мару багацейшы двор, вучобы дбайнай – для унучкі Насці… Сьвятла, цяпла, спакою у Жыцці, унукам, дзесьці там, ўдалечы… У маці – прабачэння папрасіць, што забягаю рэдка, каб абняць яе за плечы… І гэта ж я, шчэ толькі распачаў гартАць свае жаданні, мары… Хачу, каб не былО ў людзей адчаю… МалЮ, каб зніклі спрэчкі, свары… Усім навокал, каб усё – збылось ! З таго, што ў лЮдскіх душах цЕпліцца… Паспець бы дачакацца, бо аднойчы давялось мне зведаць, як маё спынілась сэрца… Хачу, былО каб вольна беларусам на зямлі, і каб ад працы ім хапала хлеба… Жадаю – Беларусь і беларусы каб: былі,былі,былі… А мне – нічога не патрэбна… Унчы 25 лютага 2013 г. Producttags : Nike Trainers