Мне падалося быццам мы радныя,
Як ня былі,напэўна,мы ніколі.
Тваіх вачэй заранкі маладыя
Над маім дахам коўзаюць паволі.
Смугою вецер гоніць аблачыну
У край нябачнай велічнай свабоды,
Як ад цябе нясуць мяне,дзяўчына,
Няўмольны час ды ўспамінаў воды.
Абраў нам лёс с табой чужую долю
І багацей мы ёй абодва сталі.
Пакінем сэрцу ўсё,што варта болю
І цішыню таемную між намі.
Абвесьцяць ранак птушкі маладыя,
Супыніць сонца зорныя палёты.
Згасае ноч,ізноўку мы чужыя,
Як быццам песьні не хапіла нотаў.