Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне шэсцьдзесят

Яшчэ не ацэнена

Сёння мне шэсцьдзесят -
З тым сябе павіншую,
Вып’ю грам пяцьдзесят,
Чым Бог даў,закушу я.

Ва ўспаміны ўвайду –
Аб былым прыгадаю,
Надалей што знайду
На шляху – загадаю.

Мы яшчэ пажывём,
Шэсцьдзесят – не сканчэнне,
Шмат чаго нажывём,
Толькі ўсё – па сумленні.

Так ішло і дасюль,-
Гэтак будзе давеку.
І жыву я – пакуль
Змагу быць чалавекам.

2006,ліст.