Мне сніцца:
Замкнёны аўтобус вязе
Мяне па страшэннай эры,
I нельга слязе, майго смутку слязе,
Зляцець на атручаны бераг.
А нямая рака
Ледзьве-ледзьве плыве
У задымлены заўтрашні дзень,
I вярба – ні лістка! –
Час апошні жыве,
Задушыўшы карэннем
Свой цень.
Мне сніцца:
Я грукаю ў дзверы нагой,
I здзекліва хтосьці смяецца:
«Браточак, ты лепей аб іх галавой!» –
Не словы, а кулі
Па сэрцы...