А мне здаецца, плакала зямля,
Калі сыходзілі паэты...
А мне здаецца, стогнамі вясна
Ахутала сусветы...
Табе здаецца, сонца і цяпло,
Як літасць звыш ад неба...
Табе здаецца, быццам як віно
Жыццё струменіць спеўна...
А ім здаецца, ноч і дзень
Чаргуюцца як і мільён вякоў таму...
А ім здаецца, хмары цень
Паэты прыдумляюць перад смерцю...