Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Могілкі з плотам паваленым...

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Могілкі з плотам паваленым.
Спрахлі, збуцвелі крыжы.
Хто тут пад імі ляжыць —
памяць маўчыць шэрым каменем.
Небам пайшлі галасы
тых, што сваё адспявалі.
Тчэ самалёт паясы,
нібы зямлю спавівае.
Ціха бярозка дрыжыць
веццем азяблым ранішнім.
Лісце ляціць на крыжы —
сэрца жывое ранячы.



прекрасно

прекрасно