Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой Белы алень

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Я веру у тайны прадвесня.
І ў заўтрашні светлы дзень-
Бо недзе ў тайзе нябеснай
Пасецца мой Белы алень.

Ён зорачным хлебам снедае.
Разгавеецца да відна.
Усе беды людзей ён ведае –
Іх выпівае да дна.

Ён на Землю сыходзіць аднойчы.
І шчаслівым той будзе навек,
Хто ўбачыць блакітныя вочы
І позірк яго з-пад павек.

Я малюся, алень мой, сэрцам:
Як гасцюеш ты на Зямлі,
Каб страла чалавечая смерці
Твае не разбіла дні.

Каб твой луг у брыльянтавых росах
Папараць-кветкамі цвіў.
Каб ты, на Зямлі, і ў нябёсах
Нам белай надзеяю быў.