Мой бог разналікі паўсюды жыве,
У традыцыях свеце, як цукар растаяў.
Ён з неба, з зямлі і з снягоў шэпча мне,
Ён з атамаў бачыць нас і з светлых мараў.
Імёны яго разышліся ў бакі,
У Азію, Афрыку і ў Эўропу.
У Аўстралію і ў Амерыкі,
Дайшлі і да немца, і эфіопа…
Ён розны для ўсіх,
Зразумелы і сціплы,
Магутны, далёкі,
Адразу ж і блізкі…
Ён розны для ўсіх,
І ўсё ж ён адзіны…
Са свету, энергіі,
З лёду і гліны…
Мы: людзі жывыя і зверы –
Усё, што жыве ў энергіі света,
Наш бог ёсць у нас, а мы ёсць у ім,
Як у годзе зіма ёсць і лета…