Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой боль, маё калючае шчасьце...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мой боль, маё калючае шчасьце,
Мой спакой і лёгкі цяжар.
Я хачу на падлогу ўпасьці,
І ляжаць непрытомна ад мар.
Вулкан, пякучы кавалак сусьвету,
Паветра маё, апошні ўздых.
Пяшчотнае мора ў хвалях лета,
Мой запал і крык вуснаў нямых.