Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой далёкі Далёкі Усход...

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Мой далёкі Далёкі Усход,
Маладосць мая ў моры блакітным...
Дзе ты, той штармавы паварот?
Дзе ты, бераг, туманам спавіты?
Развінаюцца хвалі вінтом,
Узлятаюць дэльфіны гулліва,
Ля каюты сяджу я з пісьмом,
I хрыстоўскія бачацца нівы.
Прад вачмі праплывае лаза,
Каля рэчкі з бялізнаю мама,
Здасца твар яе сумны ў слязах,
I заныюць душэўныя раны.

Мой далёкі Далёкі Усход,
Маладосць мая ў моры блакітным...