Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой край

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Стыне чысты блакіт,
Шэпча штосьці чарот,
Распускае чаромха убранне...
Ля вірлівай вады,
Гаманлівых ракіт
Сустракаюць каханыя ранне.
Тут варожыць рака,
Тут лілеі цвітуць,
Тут пявучы ў гармоніках вечар...
Непадкупнасць і песня
Народжаны тут,
Дзе вадою крынічнаю лечаць.

Тут дзядоўскія могілкі
Бачны здаля,
Тут стаяць абеліскі
Ад краю да краю.
Тут пажары і смерць
Спазнавала зямля,
Тут –
Матуліна мова жывая.

Ганаруся табой,
Мой абноўлены край,
Мой —
Узняты з агню і руінаў.
Хай жа будзе з табою
Музычны настрой —
Пералівісты спеў салаўіны.