Мой юны птах!
Калі ты ўжо расправіў крылы,
І сілы маеш для палету,-
Тады ўзлятай.
Узмахні крыламі энергічна
І паднімайся ўвысь,у неба,-
Вышэй,вышэй!
Туды,ў паветраныя далі,
Дзе так свабодна і прасторна.
Услед табе
Махну рукой і пазайздрошчу,
Што так высока ты ўзляцеў,
Мой юны птах!