Памяць аб ёй - унутры.
Памяць аб ёй ёсць у клетках.
Памяць - у тваёй душы,
У васілёчках, тых кветках.
Будзем шчасліва мы жыць -
Не адцурайцеся мовы.
Не дазваляйце забыць.
Права прызнайце адновы.
Памяць аб продках сваіх -
Падмацаванне сягоння.
Рады яны паслужыць
Асэнсаванню прадоння.
Асэнсаванне заўжды
Крок паскарае надзейны
І адвядзе ад бяды.
Мова - ратунак спадзеўны.