Мова.
Зорамі - неба, хвалямі - мора,
А духам бязьвідным поўніцца мова;
Зь ветра гайдучага над дахам хаты,
З гука гаючага пошаптаў маці,
З потыху жытняга хлебнай дзяжы,
Зь віючага пару, узаранай мяжы,
Ад рун-вышыванак льняных палатнін,
Дзе слава забытая продкаў маіх.
Пеўнем пакліча і студняй рыпучай,
Дымам пацягне з тугою балючай,
Каб хтось пры смутку, ля мшэлых камней,
Аддаў гэта Слова, да Вас - ад мяне.
-25.03.17.