Ты як водар ласкавага ветру,
Таямнічая казка бяроз,
Сонца промень, что плешчацца ў нетрах
Набрынялых блакітам нябёс.
Беларускае роднае слова!
Ты на крылах бусліных ляціш,
У палях залацістых жытнёвых
Дзіўнай песняй зярнятак звініш.
Усемагутная дзіўная мова -
Падарунак ад шчодрых нябёс.
Хто забудзе цябе - таму гора,
Бо пагардлівы - страчвае лёс.