Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова родная...

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Мова родная,мова мая,
што раз-пораз зрываецца
з вуснаў,
быццам чысты струмень
ручая,
наталі смагу па Беларусі.
Аднаві мой народ,аднаві
з-пад зьнявагі,злачынстваў
і болю,
каб на гэтай пакутнай зямлі
паспыталі сапраўднае волі.
Ад цябе адракалісь бацькі
ды тапталі абразамі каты.
І няўжо гэта лёс твой такі
быць заўсёды зь нябыту ўзьнятай?
Мова родная,мова мая,
бліскані быццам сонца 
праменьнем!
Хай узрушыцца наша душа
гонарам за цябе і сумленьнем!