Мова як подых, як асалода,
Мова як слодыч жаданняў і мар.
Як памяць, надзея, жаданні народа,
Мова - святло паміж цемрыва хмар.
Мова - твой голас, на волі, з-за кратаў
Мова - напой з крынічнай вады.
Лекі гаючыя, стрэлы з гарматаў
Зорчына ззянне скрозь сны і гады.
Мова - Радзімы тваёй абуджэнне,
Мова - бацькоў прысутнасць заўжды.
Мова - паходня - вядзе з сутарэння
Да сутнасці кожнай з мільярдаў душы.