Мроя.
Прыходзіць, нанава люляе,
Гушкае, быццам дзіцяня,
Нас мроя, зьвечна маладая,
З нетр адгудзеўшага жыцьця.
І тло зсыпаецца трухою,
Каростай болек і луской,
І што ад нас яшчэ жывое,
Пяшчотай устане над тым тлом.
І сьвет разчыне зноўку вокны,
Зазьзяе пырскамі расы,
І ўсё жыцьцё тваё - бяздоньне,
І ты ў ім - пеўнік малады.
-20.11.16.