Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мураш

Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)
Мураш знайшоў бруснічку на балоце, Ледзь-ледзь яе падняў і узваліў на спіну. З апошніх сіл цягнуў яе ў поце, “Няўжо не данясу, няўжо яе пакіну…” Ён ведаў, халады ўжо прыйдуць хутка, І зробіцца бялюткім бор сасновы, Як толькі мог, так працаваў малютка, Каб да зімы мурашнік быў гатовы. Ён кожную крупінку і зярнятка, Калі знайшоў, не еў, а пакідаў, Братам сваім малодшым, немаўляткам, І тым старым, хто больш не працаваў. Адольваючы цяжар, боль і стому, Ён марыў толькі аб адным, Што вытрымае, данясе да дому, Бруснічку гэту і затым… Калі прыйдуць мароз і сцюжа, Мурашнік зможа перажыць. Сябры ўсе скажуць-“Дзякуй, дружа! І можна будзе адпачыць. adidas Yeezy kaufen