Бяжыць дзяўчо сцяжынкай палявою
(Як матылёк…)
i – ловiць матыля.
Дзяўчынка –
З белабрысай галавою –
Прычына радасцi маёй
i неспакою, –
Вакол якой i верцiцца зямля.
Гляджу я ўслед ёй –
Не дастаць рукою,
Баюся, што спужаю матыля...
Дзяўчынка
З белабрысай галавою
(Сябе на тым i супакою) ?
i стане Музай звонкаю пасля!..