Што я мужык, усе тут знаюць,
і, як ёсць гэты свет вялік,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Чытаць, пісаць я не ўмею,
Не ходзіць гладка мой язык...
Бо толькі вечна ару, сею, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Бо з працы хлеб свой здабываю,
Бо зношу лаянку і крык,
і свята рэдка калі знаю, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Галеюць дзеці век без хлеба,
Падзёрты жончын чаравік,
Не маю грошы на патрэбу, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Заліты потам горкім вочы;
Ці я малы, ці я старык, —
Працую, як той вол рабочы, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я без доктара лячуся, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Што голы я павінен згінуць,
Як той у лесе чашчавік,
І, як сабака, свет пакінуць, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.
І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагараджае,
Я буду жыць! — бо я мужык!
Вельмі прыгожы, жгучы і
Вельмі прыгожы, жгучы і цікавы верш. Як прыемна ведаць, што ў нашай краіне жыў такі таленавіты чалавек. Гэта той, кім мы павінны ганарыцца... Дзякуй табе Іван за такія творы!
Жыве Беларусь!...Жыве цудоўны
Жыве Беларусь!...Жыве цудоўны беларускі народ!...Жывк беларуская мова,традыцыі і гісторыя Беларусі!
Вельмі выдатны верш.
Вельмі выдатны верш.
Цудойны твор!
Цудойны твор!
цудоуны верш. ён такиж
цудоуны верш. ён такиж актуальны актуальны як и раней.
Will live Belarus.I will pray
Will live Belarus.I will pray for it.
Живе Білорусь! Україна з
Живе Білорусь!
Україна з вами) Не сумуйте, ще розквітне славна Білорусь)
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
а куды ей дзявацца... жыве i
а куды ей дзявацца... жыве i будзе жыць, нягледзячы на уладу..
Няхай жывуць такiя вершы век
Няхай жывуць такiя вершы век - i я мужык, я - чалавек!