Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Музыка саранчы

Сярэдняя: 3.4 (11 галасоў)

Чаго б я хацела?
Быць маленькай вяснушкай на носе ветру
Ехаць у машыне з адчыненым верхам
Побач з мужчынам у сталым веку
А хай і падлеткам

І быццам усё што было дагэтуль
Толькі мытня за якою гэтае лета
Закінуў Бог у мяне сэрца нібыта ў раку манэту
І загадаў жаданьне
І зьнік у паветры

І засталося ўсё акрамя веры
Выстаў мой багаж за дзьверы
Выкінь мой квіток з акна
Выкінь мой сумнеў і боль
У іх няма патрэбы больш
Бо мы сёньня будзем разам да відна

І горы прыселі як бегуны на старце
І вецер уздымае іх зялёныя майкі
А потым горы гіганцкія чарапахі
А потым ён прапануе мне разьвітацца
І быццам колер ягонае скуры гэта
Дакладны колер сонца падчас зьмярканьня
І дарога выскоквае з-пад колаў
Як зграя саранчы і нясецца ўдалеч

І быццам вейкі з божых вачэй
Падаюць зоркі – ярчэй, яшчэ!
І Бог не пасьпявае з жаданьнем
А Богу трэба – хутчэй, хутчэй!
І немагчыма заснуць з тым мужчынам

Зь ім цела становіцца ўначы
Музыкай саранчы