Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Музыкай напоўніўшы пакой...

Сярэдняя: 4.3 (18 галасоў)

Музыкай напоўніўшы пакой,
Мы ўтанулі ў музыцы з табой.
I памерлі мы, і ажылі,
I плылі над намі караблі
Белыя, нібыта першы снег,
Чорныя, нібыта д’яблаў смех.
I лілася музыка праз нас,
Сумная, як прамінулы час,
Светлая, як зоры за акном,
Дрогкая, як келіхі з віном,
Што, як свечкі, светлілі пакой,
У якім у музыцы з табой
Мы плылі, не помнячы зімы,
Зноў ад слова "Я" да слова "МЫ"...



"Чорныя, нібыта д’яблаў

"Чорныя, нібыта д’яблаў смех." ну,гэтыя карабли потым з'явяцца,калі любоў перайдзе ў "рэгулярны сэкс". А так - Добра.