Безнадзейна, пяшчотна, шчыра,
Нібы чорны кавалак хлеба,
Нібы белы птушыны вырай.
Палюбіце стамлённыя рукі
І плячэй заінелыя крылы,
Гэты плач вечаровы гаручы,
Гэты ранішні сьмех шчаслівы.
У руках вашых буду глінай,
У вачах вашых буду сонцам...
Граў музыка на акарыне
Агнявым сваім сэрцам бясконцым.