Мы бачым як лётаюць зоркі…
У небе… высока, высока…
Ды толькі не чуем, як горка
Плачуць па іх дзе-далёка.
Шчэ радасна трохі за тыя,
Што доўга гарэлі, яскрава.
… А як жа балюча малыя
Золатам гаснуць крывавым.
Хай дзеткі жывуць доўга-доўга,
Хай свецяць святлом моцным, новым.
Каб ярка ў апошні раз моргаў
Дух-зорка шчаслівы бацьковы.