Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Пірожнік

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Вось паветраны шарык знікае
У таемным блакіце нябёс.
Усе прыкметы і знакі збіраеш
У лёс.

Чалавеча, на што тыя веды,
З якіх цудау нельга стварыць?
...вось знікае шарык у небе,
Ляціць.



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Ёсць рэчы, якія змяняюць наш лёс:
Сустрэчы з людзьмі і погляд з усмешкай,
Кнігі і зоркі, каханне, канешне.
…шмат рэчаў, якія змяняюць наш лёс.

Ёсць дробязі розныя – хіба што не цуд! –
Увагі нават не вартыя нашай.
Напрыклад, звычайная манная каша…
А ўсё ж уплывае на лёс нібы цуд!

Бо манная каша – дзяцінства ўспамін.
I робіць дабрэй мяне гэты ласунак.
Матулі маёй такі падарунак –
Чароўны і смачны дзяцінства ўспамін!



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Думкi цяжкiя крэмзаюць сэрца.
...Каля хатачкi дождж расквiтае,
а ля печы так добра сядзець мне,
Хай душа з галавой спачываюць...

Супакоiцца дождж, стане дробным,
Вось тады пайду ў мокрае поле
паглядзець на сусвет п'яным вокам
ды палаяцца з воляй цi з доляй.

Я паслухаю птушак маленькiх,
што спяваюць падчас навальнiцы,
i ад здзiву спаду на каленкi -
як жа кожная з iх не баiцца?

Да зямлi дакрануся рукою
цi зусiм у разору звалюся,
сцiсну гразь у замёрзлай далонi,
ды з зямелькаю роднай паб'юся.

Запяю, закрычу, загалошу!
Хай спужаюцца птушкi-пявуннi!
Будзе ў рот лiцца стомлены дожджык
i расцягваць, i рваць вейкi-струны.

Буду ўвечары парыцца ў лазнi,
што прывабна чакае ў садочку.
Адагрэюцца рукi i пальцы,
Адагрэецца сэрцанька ўночку.

Прыйдзе сон у рыпучы мой ложак,
Знiкне цяжкае ўсё, разаб'ецца...
...толькi дзе тая хатка, той дожджык?
...Дзесьцi ў марах, што крэмзаюць сэрца.



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Ад вятроў старадаўнiх i рэк беларускiх,
Ад зiмнiх снягоў i сонца цяпла,
Ад буйных шляхоў i сцежачак вузкiх,
Палескiх балот i зорак святла.

Ад крынiц Нарачанскiх i кропляў вясновых,
Ад сунiцаў лясных i духмяных лугоў
Нарадзiлася родная нашая мова:
I слова «матуля», i слова «любоў»!

Як валошкi ў полi, як цюльпаны ў садзе,
Квiтнела на вуснах продкаў маiх…
У далонях бабулi, у вачах маёй мацi
Я чула ўсе запаветы ад iх!

Дык любi i шануй, беражы, ганарыся,
Бо няма больш на свеце прыгожай такой!
Разважай i спявай, гавары i малicя
На роднай и моцнай мове сваёй!