Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы, беларусы

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Спрадвеку мы спалі...
He, не спрадвеку!
I нас, дарэчы, ніхто не будзіў.
Легла на плечы
Бяда Чалавеку —
Загаварыў ён сусвету наўздзіў.
Пайшлі мы
На покліч турынага рогу,
На вечнасць,
Што пратрубіла ў жудзе...
I, саступаючы нам дарогу,
Людзі пыталі:
— А хто там ідзе?
Цокалі коні,
Грымела пагоня,
Конніку ў цела
Ляцела
Кап'ё...
Чаму ж мы саромімся і сягоння
Вымавіць самі імя сваё?
Хоць іншым пад ногі
Сцелюць абрусы,
He спатыкаемся мы ў хадзе.
Давайце знаёміцца:
Мы — беларусы!
Расцём і расцём
У сваёй грамадзе.
З грымотнай пары
Гвалтаўнік безгаловы,
Напэўна, дасюль захаваў успамін
Пра вогненны ўрок
Партызанскае мовы —
Мовы гранат, кулямётаў і мін.
Без боязі паляўнічага шроту,
Узгадаваныя ў родным гняздзе,
Ступаем,
Гартуючы крылы для ўзлёту, —
Еўропа пытае:
— А хто там ідзе?
Празорлівец іменем звышнавукі,
Здаецца, хвіліна — і адбярэ
У акіяна рэкі,
Як рукі у плугара,
Што поле арэ...
Калі ўздымаецца на трыбуну
Мая рэспубліка
У ААН —
«А хто там ідзе?» —
Хвалюецца бурна
У зале
Нацый усіх акіян.
Дык хто там
Нам долю нямых адмярае —
Мову бацькоўскую забірае,
Ставіць на вуснах у нас пячаць?
Змоўкнудь прарокі,
А мове гучаць!
Падзелімся спадчынаю са зменай.
He дагадзіўшы, напэўна, камусь
He безназоўнай, не безыменнай
Нясём мы сваю любоў —
Беларусь.
Мы непарыўным злучаны паем
З зямлёю продкаў, як з небам самім.
Нас не чапаеш —
Мы не чапаем.
А закранеш —
Перуном загрымім.
Хіба не шчасце, мой думны народзе,
Долю тваю ахвярную мець —
На ніве людскасці
З іншымі ў згодзе
Айчынным коласам прашумець!