Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы — беларусы...

Сярэдняя: 5 (30 галасоў)

Ой, недарэкі ж мы, беларусы!..
Нам ад кагосьці ўсё трэба залежаць,
Нам даспадобы панукі, прымусы,
Самы няздольны зажыць, як належыць.

Дзе ж наша годнасць і гонар наш дзе?
Што мы — дурней за народ які іншы?!
Колькі ў агромністае грамадзе
Крыўды і гора насіць і не пікнуць?

Збудзімся ж, глянем цвяроза вачыма,
Скончым са страхам і з боязню скончым!
Спынім распродаж, раздачу Айчыны,
Глумствы над моваю роднай старонкі!

Мы — не абы-які люд, беларусы!..
Здольны мы шчасце здабыць сабе самы.
Рана спраўляць “дабрадзеям” хаўрусы —
“Крэсамі” больш і “губерняй” не станем!

Знаць варта ўсім: наш пасад між народамі
Будзе такім, як прарочыў Купала —
Годны, пачэсны! Ліцвіны — не лодары…
Край працай шчырай адродзім, праславім!



Очень сильный

Очень сильный текст...полностью согласна..