Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы і яны

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Чаму так сталася, што ўлада,
Якую абіралі мы,
Народ ператварае ў статак,
На свет не выпускае з цьмы?
У дзяржаве нашай "сацыяльнай"
цудоўна дыхаць, існаваць,
Умовы створаны спрыяльныя,
Каб зубы сціснуўшы, трываць,
Плаціць падаткі, зборы, штрафы,
шчыльней зацягваць рамяні,
Хадзіць у рыззі, што тхне ў шафах
вылічваць да заробку дні,
Каб працягнуць на тры мільёны,
Што атрымаў у мінулым месяцы...
А самадзержац ды бароны
Ў сваіх палацах з тлушчу бесяцца.
З хрыбтоў Каўказскіх недзе ў Сочы
Пляваў царок, што мы тут гінем.
Таго даб'ецца, чаго й хоча:
Мы абіралі, мы і знімем!