Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы хочам зразумець галактык мову...

Яшчэ не ацэнена
Мы хочам зразумець галактык мову.
А хто мне скажа,
                         думае аб чым
Сцяжынка ў полі,
                         спелы бор сасновы,
Рачулка, 
            што прыцмоквае ўначы?

Хто разгадае слёзы шэрай кані?
Хто расшыфруе для маёй душы
Аленя закаханага рыканне
I салаўіны цёхкат у цішы?

Свае званы пагойдваюць азёры.
Звініць гаёў кастрычніцкая медзь...
Мы слухаем маўклівае міжзор’е,
А блізкіх нам не можам зразумець.


Готтош

Готтош

Мы хочам зразумець галактык

Мы хочам зразумець галактык мову.
А хто мне скажа,
думае аб чым
Сцяжынка ў полі,
спелы бор сасновы,
Рачулка,
што прыцмоквае ўначы?

Хто разгадае слёзы шэрай кані?
Хто расшыфруе для маёй душы
Аленя закаханага рыканне
I салаўіны цёхкат у цішы?

Свае званы пагойдваюць азёры.
Звініць гаёў кастрычніцкая медзь...
Мы слухаем маўклівае міжзор’е,
А блізкіх нам не можам зразумець.

Вельми цудоуна!!!

Вельми цудоуна!!!

выдатны верш

выдатны верш

Як заўсёды--на самым высокім

Як заўсёды--на самым высокім узроўні!Дзякуй.