Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы, магчыма, вернемся ў пару...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Мы, магчыма, вернемся ў пару Спелых траў i разважанняў смелых, А пакуль – прашу, чытач, даруй За маўчання позняга прабелы!.. Нас, магчыма, апраўдае час… i плакаты зменяцца i варта; Надта многа бруду вакол нас, Шмат таго, пра што казаць не варта. Тым не менш, даруй ты мне, чытач, Што, калi валодаў сiлай Слова, – Не пачуў за смехам нейчы плач… Гэтага для ганьбы дастаткова. i таму яшчэ раз – прамаўчу i пачну свой дзень з малебнай песнi… Вецер травы спелыя качнуў – Разагнаў пахмуркi ў паднябессi. adidas Yeezy kaufen