Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы – самыя, самыя, самыя!..

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Мы – самыя, самыя, самыя!
У нас – найхутчэй, найвышэй!
Такою крыклівай рэкламаю
Нам білі штодня між вачэй.

Нямала было ў нас «герояў»
Да крэслаў высокіх прыкута,
Не зведаўшых працы і бою,
Не зведаўшых болю й пакуты.

Хаваліся з сорамам гузікі
Між ордэнаў і медалёў,
Балота ура-атрыбутыкі
Выплюхвалася з берагоў.

I гэта балота – надоўга,
Не выйсці з яго за гадзіну...
Трывожна шукаю дарогу
I ведаю, што не адзін я.