Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы станем птушкамі...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

***

Мы станем птушкамі – я верую, –
Крылы раскрыўшы за плячыма.
Ты, мусіць, абярнешся белаю,
I чорнай буду я, магчыма.

Мы разам над зямлёй калішняю
Ўзнясёмся ў кіпетні туману.
Ты ў чорнай зграі будзеш лішняю,
А я чужым у белай стану.

I паляцяць да зор над цёрнамі,
Працяўшы свет па вертыкалі,
Дзве птушкі – белая і чорная,
Як па зямлі раней блукалі...